ЗША акажа дапамогу Украіне ў памеры 61 мільярд даляраў

За гэта сёння прагласавалі амерынскія дэпутаты.

20.04.2024 / 20:57

Скрыншот трансляцыі Sky News.

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла законапраект аб аказанні дапамогі Украіне. Усе папраўкі да законапраекта былі адхіленыя.

Таксама большасцю галасоў прыняты законапраект, які ўключае палажэнне аб канфіскацыі суверэнных актываў Расіі на карысць Украіны, уключаючы «забарону на размарозку суверэнных расейскіх актываў», «паўнамоцтвы для забеспячэння кампенсацыі Украіне з выкарыстаннем захопленых расійскіх актываў», і «выкарыстанне актываў для аднаўлення Украіны».

Як сведчаць вынікі галасавання, за законапраект прагаласавалі 360 кангрэсменаў. Яшчэ 58 выказаліся супраць. Дакумент будзе накіраваны ў Сенат для разгляду. 

Nashaniva.com