У Германіі забілі двух маладых украінцаў. Падазраваны расіянін

На поўдні Германіі ў горадзе Мурнау забілі двух украінцаў. Як паведамляе мясцовая паліцыя, ім было 23 і 36 гадоў. Мужчын з колата-рэзанымі раненнямі знайшлі каля гарадскога гандлёвага цэнтра ўвечары 27 красавіка. Адзін з іх памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. Другога прывезлі ў бальніцу, аднак не змаглі выратаваць. 

28.04.2024 / 18:50

Стыхійны мемарыял у памяць пра забітых у Германіі ўкраінцаў. Фота: тэлеграм-канал Аляксея Ганчарэнкі

Падазраванага ў забойстве затрымалі па яго месцы жыхарства недалёка ад гандлёвага цэнтра. Ім аказаўся 57-гадовы грамадзянін Расіі. Паліцыя піша, што яго матывы пакуль невядомыя. Паліцыя хадайнічае аб арышце падазраванага.

Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што забітыя ў Германіі ўкраінцы — вайскоўцы, якія праходзілі рэабілітацыю ў клініцы.

Nashaniva.com