Ойра, ойра - беларускія танцы шточацвер

19.03.2010 / 00:49

Шточацвер ад 19-й да 23-й у кавярні «Жар-птушка» адбываюцца беларускія танцавальныя вечарынкі. Вучаць ойру, падэспан, полькі.

Кавярня месціцца ў парку Горкага. Уваход каштуе 6 тыс. рублёў з носа, для дзяцей - бясплатна.