На выходных — 30–34 градусы спякоты

15.07.2010 / 15:03

У суботу і нядзелю, 17 і 18 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор’е, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

Дзённая тэмпература паветра складзе плюс 30–34 градусы. Па паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі чакаецца павышэнне тэмпературы паветра да 35–36 градусаў. Такая ж гарачыня чакаецца і па паўднёва-ўсходняй частцы Мінскай вобласці.

У сувязі з гэтымі неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я Рэспубліканскі гідраметэацэнтр увёў па ўсіх рэгіёнах краіны штармавое папярэджанне.