Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын у навагоднім тэлезвароце да народа ўпершыню пракаментаваў пакаранне свайго дзядзькі Чан Сон Тхэка, назваўшы яго «ачышчэннем партыі ад бруду».

Па словах кіраўніка КНДР, гэты «рашучы крок» умацаваў адзінства краіны.

«Своечасовае і дакладнае рашэнне нашай партыі аб ліквідацыі антыпартыйных, антырэвалюцыйных элементаў дапамагло нам сцэментаваць салідарнасць унутры партыі», — сказаў Кім Чэн Ын.

13 снежня Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) паведаміла пра пакаранне смерцю Чан Сон Тхэка, абвінавачанага ў спробе ажыццяўлення дзяржаўнага перавароту. Супраць яго былі таксама вылучаныя абвінавачванні ў карупцыі, распусных паводзінах, контррэвалюцыйнай дзейнасці і ўжыванні наркотыкаў.

Да гэтага 67-гадовы Чан Сон Тхэк быў бліжэйшым паплечнікам свайго пляменніка і лічыўся адной з самых магутных фігур у КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?