Кіраўнік Мінскай вобласці Сямён Шапіра прапанаваў рамонт машын, якія за 2 лістапада трапілі на заснежаных дарогах у ДТЗ, аплаціць дарожным службам, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

Сямён Шапіра падчас прыёму грамадзян у Капылі застаўся незадаволены якасцю ўборкі асноўных магістраляў ад снегу. І запатрабаваў навесці парадак на дарогах да канца працоўнага дня.

«Усе аварыі, якія адбыліся па віне дарожнікаў, павінны быць аплачаны з кішэні кіраўнікоў дарожных арганізацый, ДАІ і старшыняў райвыканкамаў. Сёння мне на стол — усе аварыі са шкодай, якую атрымала насельніцтва з-за стану дарожнага пакрыцця. Не насельніцтва будзе плаціць, а вы, начальнікі», — сказаў Сямён Шапіра.

Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі УУС Мінаблвыканкама, за суткі 2 лістапада ў вобласці адбылося 3 ДТЗ, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 2 — траўмаваныя. Акрамя гэтага, за мінулыя суткі ў Мінскай вобласці адбылося 80 ДТЗ, у якіх пашкоджанні атрымалі толькі аўтамабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0