Ва ўдзельнікаў эксперыменту сярэдняга веку, якія пачалі з’ядаць па адным яблыку кожны дзень, былі заўважаныя значныя змены. Эксперымент працягваўся ўсяго месяц, але ў выніку ўзровень «дрэннага» халестэрыну ўпаў на 40 працэнтаў. Іншая група ўдзельнікаў атрымлівала таблеткі -антыаксіданты на базе яблыкаў. У іх таксама было зафіксаванае зніжэнне ўзроўню «дрэннага» халестэрыну, але не ў такой значнай меры.

«Дрэнны» халестэрын, які ўяўляе сабой спалучэнне халестэрыну і ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці (LDL, Low density lipoproteins), таксама неабходны для арганізму. Аднак, як правіла з узростам, «дрэнны» халестэрын здольны закупорваць артэрыі, што вядзе да інфаркту, атэрасклерозу і падобных пагроз здароўю. Нормай халестэрыну ў крыві лічыцца паказчык 3,0–6,0 ммоль/л.

У амерыканцаў, дарэчы, ёсць прыказка An apple a day keeps the doctor away (з'ядай па яблычку ў дзень, і да доктара хадзіць не трэ будзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?