Сёння адзначае 70-годдзе (нарадзіўся 29 сакавіка 1943 г.) знакаміты грэчаскі кампазітар, адзін з першых выканаўцаў электроннай музыкі, аўтар саўндтрэкаў да шматлікіх вядомых фільмаў — Вангеліс.

Яго поўнае імя Эвангелас Адыясеяс Папафанасіу.
але ў якасці творчага псеўданіма, зразумелага англамоўнай публіцы, ён абраў скарочаны версію свайго першага імя — Вангеліс (Vangelis).

Упершыню яго музыка прагучала са сцэны, калі яму было 6 гадоў.

Фашысцкі путч «чорных палкоўнікаў» (1967 г.) застаў Вангеліса ў Парыжы, дзе ён са сваімі сябрамі -- Дэмісам Русасам і Лукасам Сідэрасам -- вучыўся ў Сарбоне Рашэнне не вяртацца на радзіму было прынята аднагалосна… Але яны вырашылі ўпісаць імя роднай краіны ў гісторыю музыкі і стварылі гурт «Aphrodite’s Child» Вангеліс узяў на сябе складанне музыкі і клавішны акампанемент, Дэміс Русас адказваў за вакал, Лукас абмежаваўся роляй барабаншчыка.

Першы ж іх сінгл «Rain and Tears» (прынёс ім сусветную папулярнасць, і ў далейшым усе сінглы на працягу трох гадоў нязменна займалі першае месца ў еўрапейскіх чартах. У 1975 годзе Вангеліс падпісаў кантракт з кампаніяй RCA і заснаваў уласную студыю гукапісу «Nemo Studios», дзе запісаў некалькі альбомаў і запісаў дзясяткі саўндтрэкаў да вядомых фільмаў

Вангеліс вярнуўся пасля 20-гадовай эміграцыі ў Грэцыю, дзе яму было даручана стварэнне музыкі для самых вялікіх святаў — такіх, як адкрыццё Алімпійскіх гульняў у Афінах (2004).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?