«Адна вельмі цікавая навіна прыйшла з Беларусі. У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці работнікам мясцовай гаспадаркі сталі выдаваць зарплату натурай — каўбасой, тушонкай і фаршам. На наш працоўны стол на кампутары мы вырашылі размясціць фатаграфію таго, як выглядае праязны на транспарт у гэтым раёне «, — сказаў Іван Ургант.

Нагадаем, работнікі КУСП «Кашчынскае» Чашніцкага раёна атрымліваюць зарплату з затрымкай і натуральнымі прадуктамі — каўбасой, тушонкай і нават фаршам. Пра гэта стала вядома, калі на прамую лінію да старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандра Якабсона датэлефанавалася працаўніца гаспадаркі.

«За ваду, газ і святло з нас бяруць плату грашыма. Прычым, хочуць атрымаць гэтыя грошы своечасова, а нам плацяць прадуктамі і з затрымкамі», — скардзілася жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?