У адрозненне ад ранейшага парадку, пастановай № 139/16 пашыраюцца выпадкі абавязковага выкарыстання касавага абсталявання, у тым ліку пры ажыццяўленні гандлю па ўзорах з дастаўкай тавараў на дом ці іншае месца.

Як адзначае Мінгандлю, прыём наяўных грашовых сродкаў пры ажыццяўленні гандлю па ўзорах з дастаўкай тавараў на дом ці іншае месца да 16 чэрвеня 2013 г. можа ажыццяўляцца без выкарыстання касавага абсталявання, пры гэтым кожны факт прыёму наяўных грашовых сродкаў павінен быць аформлены квітанцыяй № 34. З 16 чэрвеня 2013 прыём грошай можа ажыццяўляцца толькі з выкарыстаннем касавага абсталявання незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) касавага абсталявання ў гандлёвых аб’ектах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?