Ціханкова Людміла Уладзіміраўна 1974 года нараджэння пражывае ў Мінску па вуліцы Захарава. Роўна месяц таму, 6 мая, у другой палове дня жанчына выйшла з дома і не вярнулася. Да гэтага часу няма ніякіх звестак пра яе месцазнаходжанне.

Прыкметы: рост 166 см, нармальны целасклад, вочы шэра-блакітныя, светлыя валасы.

Была апранута: джынсы завужаныя, шэрыя балеткі, пры сабе мела чорную сумку.

Вы можаце самі дапамагчы ў пошуку чалавека, калі надрукуеце гэтую арыенціроўку і размесціце яе ў бліжэйшых грамадскіх месцах. Чым больш людзей убачаць гэту аб’яву, тым хутчэй змогуць знайсці чалавека.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне Людмілы Ціханковай, просім паведаміць па тэлефонах 8 (033) 6666 856 (Пошукава-выратавальны атрад «Анёл») або па тэлефоне 102 (міліцыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?