14 ліпеня, у дзень вянчання маладафронтаўца, яму патэлефанаваў следчы і настойліва папрасіў з’явіцца на размову ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесці размову на аўторак.

У аўторак Уладзіміру прад’явілі пастанову аб завядзенні крымінальнай справы паводле артыкула 421 «Парушэнне прэвентыўнага нагляду», датаваную 24 траўня. Актывіст афіцыйна адмовіўся даваць сведчанні па справе, на што следчы прапанаваў яму з’явіцца ў чацвер. 18 ліпеня, ужо з адвакатам.

Уладзімір Яроменак знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам пасля вызвалення: ён адбываў пакаранне за Плошчу-2010.

Напярэдадні «Чарнобыльскага шляху - 2013» Уладзімір быў затрыманы і атрымаў 15 сутак. 9 мая сябры прыйшлі сустракаць яго на Акрэсціна, але хлопца міліцыянты вывезлі пад Ракаў.

Напярэдадні «Чарнобыльскага шляху - 2013» Уладзімір быў затрыманы і атрымаў 15 сутак. 9 мая сябры прыйшлі сустракаць яго на Акрэсціна, але хлопца міліцыянты вывезлі пад Ракаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?