Лі Харві Освальд з Марынай і дачкой у Мінску.

Лі Харві Освальд з Марынай і дачкой у Мінску.

Марына Освальд Портэр (Прусакова) адправіла ў аўкцыённы дом Нью Гемпшыра заручальны пярсцёнак, які яе муж Лі Харві Освальд набыў у Мінску ў 1961 годзе.

Менавіта гэты пярсцёнак Освальд пакінуў у кубку на яе начным століку, калі 22 лістапада 1963 года выправіўся на забойства прэзідэнта Кенедзі, паведамляе Dallas News.

Аўкцыён адбудзецца 24 кастрычніка ў Бостане. Мяркуецца, што пярсцёнак будзе каштаваць ад 30 да 50 тысяч даляраў.

«Гэта адзіная рэч Лі, якую мне вярнулі, — піша Марына ў суправаджальным лісце да аўкцыёна, — і гэта цягнулася амаль паўстагоддзя. Я ўжо шмат гадоў замужам за іншым чалавекам, выгадавала дзяцей і блаславёная ўнукамі. Усе гэтыя гады я не хацела мець пярсцёнак Лі, бо хачу сімвалічна развітацца з мінулым, якое лучыць мяне з днём 22 лістапада 1963 года».

Марыне Прусаковай цяпер 72 гады.

Лі Харві Освальд, адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве прэзідэнта Джона Кенедзі, жыў у Мінску на Камуністычнай вуліцы з 1959 да 1962 года. Працаваў на радыётэхнічным заводзе «Гарызонт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?