Калі вы ніколі не пакутавалі ад болю ў паясніцы, вам ці моцна пашанцавала ці, што верагодна, вы проста яшчэ маладыя. Да 80% з нас сутыкаюцца з болем у спіне ў пэўныя моманты свайго жыцця.

У апошнія 10 гадоў самым папулярным нехірургічным лячэннем хранічнага болю ў спіне былі ін’екцыі — картызону, ібупрафену і вітаміну В12. Гэтае лекаванне вельмі папулярнае сярод дактароў, бо не такое адказнае і складанае, як аперацыі, і сапраўды дае некаторую палёгку ад болю на некалькіх тыдняў.

Але, як паказалі нядаўнія даследаванні нідэрландскіх медыкаў, у доўгатэрміновым перыядзе ін’екцыі зусім не паляпшаюць становішча.
Не памяншаюць уколы і імавернасці аперацыі, якую, магчыма, давядзецца рабіць пазней.

Чатырохгадовыя назіранні за дзвюма групамі асобаў, якія пакутуюць ад боляў у спіне, паказалі, што група тых, што карыстаўся ін’екцыйнай тэрапіяй, адчувалі сябе не лепш, а горш, чым тыя, хто не карыстаўся лекаваннем. З чаго нідэрландскія медыкі робяць выснову, што ўколы для палягчэння болю ў спіне рэкамендаваць не варта.

Доктар Джаан Фрэдлі з Універсітэта Вашынгтона ў Чыкага кажа, што боль у спіне ў дарослых не варта разглядаць як анамалію, гэта натуральнае наступства старэння. І надзейны лек, каб зменшыць гэты боль — змена ладу жыцця.

Трэба больш рухацца, рабіць спецыяльныя практыкаванні, заняткі ёгай, пілатэсам, стацыянарны ровар і іглаўколванне даюць у доўгатэрміновай перспектыве лепшы вынік, чым уколы картызону ці ібупрафену.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?