Як паведаміў намеснік дырэктара па клінічнай працы цэнтра Мікалай Грэбень, некалькі дзён таму пацыентка з Полацка прыехала на фінальны этап — наладку аўдыёпрацэсара і прымацаванне штучнага левага вуха. Яго вырабілі анапластолагі.

Абследаванне паказала, што тканкі пасля аперацыі зажылі, апоры для штыфтаў зрасліся з косткай. Наладка слыху заняла 20 хвілін, прымацаванне сіліконавага пратэза — некалькі секунд. Штучнае вуха выглядае як сапраўднае. Яно спраўна праслужыць 5-6 гадоў, а затым анапластолагі зробяць новае па ўжо наяўным злепку.

Цяпер дзяўчына чуе левым вухам на адлегласці 6 метраў — амаль як здаровы чалавек. А паколькі з правым усё ў парадку, то для актыўных зносін і паўнавартаснай прафесійнай рэалізацыі больш няма перашкод. Аўдыёпрыёмнік лёгка схаваць пад валасамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?