Журналіст і тэлевядоўца, які вёў у суботу канцэрт на «Антымайдане», Юры Кот быў збіты ў нядзелю ўвечары.

Інцыдэнт адбыўся каля дома журналіста. У Ката зламаны нос, выцятыя рэбры і спіна. Моцна пабітыя ногі і корпус. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся. Падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца.

Юрый Кот не хавае сваёй антыпатыі да Еўрамайдану.

Выступаючы са сцэны «Антымайдану», ён паведаміў, што на яго тэлефон прыходзяць паведамленні з пагрозамі фізічнай расправы над ім і чальцамі яго сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?