— Я думаю, што рашэнне прынятае правільнае. Трэба забяспечыць абарону грамадзян, якія сёння падвяргаюцца страшнаму гвалту фашыстаў. Якія туды нават не прыйшлі, а збіраюцца ісці, як паказваюць па тэлебачанні. Таму лічу, што гэта правамернае рашэнне Расіі. Іншая справа, ці будзе вайна? Але гэта залежыць ад тых жа бандэраўцаў, ці зможа раззброіць іх кіеўская ўлада. Раззброіць, паставіць іх на месца, а потым спакойна дамаўляцца. У той жа час менавіта ўжо дыслакаваныя ў Крыме часткі Чарнаморскага флоту РФ павінныя не дапусціць кровапраліцця людзей, якія просяць абароны ў Расіі. Гэта ўсё правільна. Але тут Абама заявы робіць… Чаго ён сюды лезе? Колькі законаў пераступіла Амерыка, знішчаючы людзей у Іраку, Югаславіі? Пра гэта ніхто не кажа. Так што ўсё робіцца правільна — мая ацэнка такая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?