Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе міністр унутраных спраў Арсен Авакаў. З яго словаў, затрыманне ажыццявілі супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны.

Пратэсты ў Данецку, фота Сяргея Зініна

Пратэсты ў Данецку, фота Сяргея Зініна

Авакаў адзначае, што затрыманне расійскага разведчыка адбылося пры абставінах, якія кампраметуюць гэтую спецслужбу.

Учора ў інтэрнэце з'явілася відэа, як расійскія штурмавікі ў Данецку зрываюць, топчуць і паляць сцягі Украіны і футбольнага клуба «Шахцёр». Апошні яны зблыталі са штандарам УПА. Усё гэта адбывалася пад крыкі «Данецк — рускі горад» і «Расія».

Футбольны «Шахцёр» — спартовы гонар Данбаса.

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што ў мітынгах за далучэнне да Расіі ўдзельнічае мясцовае рускамоўнае насельніцтва. Украінскія СМІ гавораць пра ўдзел вялікіх групаў штурмавікоў з Расіі.

Баксёр Віталь Клічко, знаходзячыся ў Данецку, заявіў, што «сёння рэферэндумаў ва ўсходніх абласцях Украіны патрабуюць грамадзяне іншай краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0