На шчасце, не з агнястрэльнай зброі — з траўматычнай.

Раніцай 10 сакавіка з Днепрапятроўска ў Крым вырушыў аўтапрабег за мір і супраць сепаратызму. У ім удзельнічалі больш за 20 аўтамабіляў, у якіх везлі для ўкраінскіх вайскоўцаў цёплыя рэчы, прадукты харчавання, лісты са словамі падтрымкі.

Аднак на блокпасце ў Чангары (а гэта не Крым — Херсонская вобласць Украіны) невядомыя ў форме распушчанага ўкраінскага спецпадраздзялення «Беркут» стралялі ў аўтамайданаўцаў з траўматычнай зброі. Адбылося гэта падчас спробы ўдзельнікаў аўтапрабегу пераканаць беркутаўцаў (яны, дарэчы, нясуць варту пад расійскім сцягам), што яны на сваёй зямлі і маюць права праехаць у Крым. Як інфармуюць Украінскія нацыянальныя навіны, стралялі з траўматычнай зброі ў мужчыну з Запарожжа, у яго раненні ў раёне сэрца. Цяпер аўтамайданаўцы вяртаюцца назад.

Адзначым, што крымскі «Беркут» пасля роспуску не склаў зброі і ў поўным складзе перайшоў на бок прарасійскага «крымскага ўраду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?