Адхілены ад улады прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выступіць сёння з новым зваротам у зале «Аметыст» выставачнага цэнтра «ВертолЭкспа» ў Растове-на-Доне. Выступ пачнецца ў 12:00 паводле мінскага часу.

«У залу будуць дапушчаныя прадстаўнікі СМІ толькі па прад'яўленні імі рэдакцыйных пасведчанняў, а таксама пасля праходжання адпаведнай праверкі бяспекі», — паведаміла крыніца. Мерапрыемства арганізавана атачэннем Януковіча.

Учора ў твітары былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з'явіўся наступны запіс: «Аддзяленне Крыма праз рэферэндум незаконнае, пакуль не апытаная ўся Украіна. Але новыя ўлады абавязаны ўлічыць волю народа. Астатняе заўтра ў 15-00».

Рэферэндум у Крыме прызначаны на 16 сакавіка. Пра яго правядзенне было абвешчана пасля захопу паўвострава расійскімі войскамі і стварэння там марыянеткавага ўрада на чале з кіраўніком партыі «Рускае адзінства», якая на апошніх выбарах у крымскі парламент сабрала 4% галасоў, а ў Вярхоўную Раду — усяго 1,2%.

Рэферэндум спачатку быў прызначаны на 25 мая, потым яго перанеслі на 30 сакавіка і, нарэшце, на 16 сакавіка. Такую спешку можна вытлумачыць як жаданне паставіць міжнародная супольнасць перад фактам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?