Пра гэта Клюеў сказаў у інтэрв'ю аўстрыйскаму тэлеканалу ORF.

«У брата няма рахункаў у Аўстрыі. У мяне толькі адзін рахунак у Аўстрыі, які задэклараваны ў НБУ і цяпер заблакаваны. Я спадзяюся, аўстрыйскія праваахоўныя органы разбяруцца», — дадаў Клюеў.

Ён таксама сказаў, што не займаецца бізнэсам: «У нас няма бізнэсу, у нас толькі акцыі. Я не бізнэсмен, я акцыянер».

«Я — не алігарх. Усё, чым валодае наша фірма, мы зарабілі легальна. Мой бацька быў звычайным шахцёрам, мама — настаўніцай, я нічога не атрымаў у спадчыну, усё зарабіў. У краіне нічога не прыватызаваў», — дадаў ён.

Клюеў таксама паказаў свой украінскі пашпарт

«Пашпарт толькі ўкраінскі. Калі еду ў Аўстрыю ў камандзіроўку, выкарыстоўваю дыппашпарт», — дадаў ён. Як вядома, дэпутатам дазваляецца выкарыстоўваць дыппашпарт, толькі калі яны выязджаюць за межы Украіны з афіцыйнай паездкай, узгодненай з кіраўніцтвам парламента.

У астатні час дыпламатычны пашпарт павінен захоўвацца ў Міністэрстве замежных справаў Украіны.

Дыппашпарт дае права ўезду на тэрыторыю Шэнгенскай зоны без атрымання візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?