Заўтра іх плануюць вызваліць і дэпартаваць з тэрыторыі паўвострава. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла актывістка Мірыям Драгіна.

«Правялі гадзіну ў лагеры «Беркута» пад аўтаматамі. Калі пад'ехалі, убачылі чалавека на каленях, якога трымалі пад прыцэлам і абшуквалі. Далей узброеныя да зубоў, у масках, з шаўронамі «Беркут», падышлі да нас, прымусілі выйсці з машыны, пашыхтавалі ў шэраг, потым чацвярых пасадзілі на задняе сядзенне і павезлі ў лагер. Там на холадзе вялі гутаркі. Канфіскавалі карткі з фотаапаратаў, — паведаміла актывістка. — Заўтра абяцаюць дэпартаваць зніклых. Не даравалі Майдан, мабыць, і сабе таксама».

Нагадаем, 9 сакавіка на КПП пры ўездзе ў Крым з боку Херсонскай вобласці былі затрыманыя дзве групы журналістаў і актывістаў — Кацярына Бутко, Аляксандра Разанцава, Яўген Рахно, Алесь Кромпляс, Алена Максіменка і Аляксей (прозвішча невядомае).

Аднаго з журналістаў адпусцілі пасля таго, як па яго прыехаў сваяк на сваім аўто і з крымскай прапіскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?