Пра гэта паведамляе Business Standard.

Абама ў размове з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым заклікаў гэтую рэспубліку граць актыўную ролю ў пошуку мірнага вырашэння праблем Украіны.

«Лідары пацвердзілі агульную зацікаўленасць у мірным вырашэнні спрэчкі паміж Расіяй і Украінай. Яны пагадзіліся на тым, што важна падтрымліваць прынцыпы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», — адзначаецца ў паведамленні.

Таксама Абама правёў гутарку пра падзеі ва Украіне з прэм'ер-міністрам Іспаніі Марыяна Рахоем.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абмеркаваў рэгіянальныя пытанні, уключаючы сітуацыю ва Украіне, з кіраўніком Кіпра Нікасам Анастасіядысам.

«Абодва лідары пацвердзілі цвёрдую падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах і пракансультаваліся адносна крокаў, якія маглі б прывесці да дээскалацыі сітуацыі і яе мірнага вырашэння», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?