Ксенія Жукава, якую на працягу тыдня шукалі бацькі і міліцыя, самастойна вярнулася дадому.

Нагадаем, раней стала вядома, што дзяўчынка стала ахвярай выкрадання далёкай сваячкі сям'і. Паведамляецца, што зламысніца Ірына Корпан, каб прымусіць дзяўчынку пайсці ўслед за ёй, пагражала ёй нажом.

Пасля таго, як інфармацыя пра факт выкрадання стала здабыткам шырокіх колаў грамадскасці, Корпан зразумела, чым гэта можа для яе пагражаць, і, спалохаўшыся, адпусціла дзевяцігадовае дзіця самастойна дабірацца з Расіі ў Беларусь. Дзяўчынка вярнулася дадому на некалькіх цягніках, у падарожжы ёй дапамагалі незнаёмыя людзі. Дзіця зараз знаходзіцца ў стрэсавым стане.

У дачыненні да 28-гадовай Ірыны Корпан заведзеная крымінальная справа. Жанчына, дарэчы, сама цяжарная, знаходзіцца ў вышуку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?