Адбылася чарговая тэлефонная размова прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з канцлеркай Германіі Ангелай Меркель.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, ініцыятарам гутаркі выступіў нямецкі бок.

Пуцін і Меркель абмеркавалі сітуацыю на ўсходзе Украіны.

«Падкрэслена важнасць строгага захавання Мінскіх мірных дамоўленасцяў, перш за ўсё аб спыненні агню, адводзе цяжкіх узбраенняў бакоў, забеспячэнні эфектыўнага маніторынгу абстаноўкі па лініі АБСЕ. Уладзімір Пуцін акцэнтаваў неабходнасць недапушчэння ў далейшым абстрэлаў украінскімі падраздзяленнямі грамадзянскіх аб'ектаў на паўднёвым усходзе Украіны», — сказана ў камюніке на сайце расійскага прэзідэнта.

Як паведамлялася, расійскія сілы працягваюць штурм Данецкага аэрапорта. Украінцы адстрэльваюцца. Пры гэтым баі ідуць у жылых кварталах, з якіх вядуць наступ рускія.

Таксама Пуцін і Меркель, гаворыцца, выказаліся за хутчэйшае рашэнне газавага пытання, абмеркавалі супрацоўніцтва па супрацьдзеянні «Ісламскай дзяржаве» і па барацьбе з ліхаманкай Эбола.

Бакі дамовіліся працягнуць дыялог на саміце «Азія-Еўропа» ў Мілане 16—17 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?