Аварыя адбылася раніцай 2 кастрычніка насупраць дома № 7 па вуліцы Раманаўская Слабада.

У выніку сутыкнення адзін з аўтамабіляў апынуўся на даху. На месцы аварыі знаходзяцца ратавальнікі і два аўтамабілі хуткай дапамогі.

«Кіроўца Renault ехаў па вуліцы Раманаўская Слабада ў другой паласе. Пры перастройванні ў трэцюю ён сутыкнуўся з Mazda пад кіраваннем жанчыны», — паведаміла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

Пасля сутыкнення Mazda перакулілася і выехала за межы праезнай часткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?