Матч другога тура групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы пройдзе на «Барысаў-Арэне» 2 кастрычніка, пачатак а 20-й.

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Уладзімір Журавель разлічвае на агрэсіўны футбол у выкананні сваёй каманды. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 1 кастрычніка. 

«Будзем адштурхоўвацца ад таго, што дазволіць супернік. Разлічваем на хуткія контратакі, але і ад пазіцыйных адмаўляцца не будзем. Мы разумеем стыль, патрабаванні і пабудову гульні «Фіярэнціны». Асноўны акцэнт робіцца на валоданні мячом і тэрытарыяльнай перавазе», — перадае БелаПАН словы дынамаўскага настаўніка. 

Нагадаем, што ў першым туры 18 верасня «Дынама» прайграла ў Салоніках ПАОКу — 1: 6, а «Фіярэнціна» з буйным лікам перамагла французскі «Генгам» — 3:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?