фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё

фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё

Удзел грамадзян Беларусі ва ўзброеным канфлікце ва Украіне на любым баку з'яўляецца крымінальна караным дзеяннем.

Пра гэта заявіў сёння журналістам у палаце прадстаўнікоў старшыня Камітэта дзяржбяспекі Беларусі Валерый Вакульчык.

«Безумоўна, у нас ёсць адказнасць за наёмніцтва. Пры гэтым не важна, на якім баку ваююць гэтыя беларусы. Гэта падпадае пад дзеянне нашага заканадаўства. У выпадку выяўлення і даказанасці такіх дзеянняў будзе прымацца рашэнне», — сказаў кіраўнік КДБ.

«Калі такая крымінальная справа будзе, то гэта будзе вядома, СМІ пра гэта даведаюцца», — дадаў ён, адказваючы на пытанне, ці распачатыя крымінальныя справы па фактах удзелу беларускіх грамадзян у гэтым канфлікце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?