У ноч на 28 верасня па вуліцы Янкі Купалы ў Маладзечне невядомы пашкодзіў пяць машын.

Яны стаялі ў шэраг уздоўж праезднай часткі двара.

На машынах невядомы зрабіў драпіны на дзвярах і крылах.

Ні на адной машыне не спрацавала сігналізацыя. Відавочцаў здарэння таксама няма.

Усяго пашкоджанне ацанілі ў 27 мільёнаў рублёў.

Завялі крымінальную справу. Аб гэтым паведаміў Юры Багушэвіч, старшы следчы Следчага камітэта.

Апошняе маштабнае здарэнне было 25 жніўня. Тады хуліганы пашкодзілі ў Маладзечне 35 машын. Сярод іх быў аўтамабіль намесніка начальніка РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?