Расійскіх маракоў, якія праходзяць у французскім горадзе Сэн-Назэр навучанне кіраванню «Містралем», з 17 лістапада не пускаюць на борт верталётаносца «Уладзівасток», паведамляе выданне Ouest-France са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле інфармацыі СМІ, гэта рашэнне было прынята ўладамі Францыі, аднак у міністэрстве абароны краіны афіцыйна заяўляюць, што ім нічога пра гэта не вядома. Акрамя таго, ніякіх спецыяльных мер, якія б дазвалялі прасачыць за выкананнем забароны, не прадпрымаецца.

З 30 чэрвеня ў Сэн-Назэрэ знаходзяцца 550 расійскіх маракоў: 400 чалавек праходзяць навучанне на караблі «Уладзівасток», 150 — складаюць экіпаж навучальнага карабля «Смольны», на якім маракі прыбылі ў Францыю. У верасні «Уладзівасток» здзейсніў два навучальныя выхады ў мора. Кожны з іх доўжыўся каля 10 дзён.

Кантракт на будаўніцтва дзвюх верталётаносцаў тыпу «Містраль» коштам 2 мільярды еўра быў заключаны ў чэрвені 2011 года паміж «Расабаронэкспарт» і французскай кампаніяй DCNS. Па ўмовах дата здачы першага карабля — 1 лістапада 2014, аднак тэрміны па ўзгадненні бакоў могуць быць ссунутыя з-за канфлікту ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?