Фота AFP/Scanpix

Фота AFP/Scanpix

У Беларусі бліжэйшай ноччу чакаецца ўзмацненне марозу, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Тэмпература паветра ў начны час 29 снежня складзе мінус 9—16 градусаў, пры праясненнях — 17—23 градусы марозу, у паўднёвых раёнах — мінус 6—8 градусаў.

Днём чакаецца 6—12 градусаў марозу, па поўначы краіны слупок тэрмометра апусціцца да адзнакі мінус 15 градусаў.

Месцамі пройдуць ападкі ў выглядзе невялікага снегу, прагназуецца шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночны, ноччу будзе слабым, днём — умераным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?