Намесніка міністра абороны «ДНР» Сяргея Велікароднага расшуквала МУС Расіі па горадзе Маскве. 

Улады Украіны звярталі ўвагу на тое, што аснову расійскіх сілаў у Данбасе склаў мясцовы крыміналітэт. Паводле версіі Масквы, гэта «апалчэнцы».

Арт.159 ч.4 УК Расіі — гэта махлярства ў асабліва буйных памерах.

Урадовец «народнай рэспублікі» святкуе 9 Мая і распавядае пра свой баявы шлях.

Сам Велікародны, грамадзянін Расіі, неаднаразова выступаў у СМІ, распавядаў, што ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны «яшчэ са Славянска». Ён уваходзіў у штурмавую групу пад кіраўніцтвам палкоўніка ФСБ Ігара Гіркіна (Стралкова), якая ў красавіку 2014 года захапіла некалькі гарадоў Данбаса.

Пасля таго, як блогеры звярнулі ўвагу на цікавыя факты біяграфіі Велікароднага, інфармацыю пра вышук выдалілі з сайта маскоўскай паліцыі. Аднак у кэш Гугла яна захавалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?