Завод гідраізаляцыйных матэрыялаў пад Гомелем плануецца адкрыць 23 ліпеня. Пра гэта заявіў кіраўнік холдынгу «Пенетрон-Расія» Ігар Чарнагалоў падчас дзелавога абеду з удзелам губернатара Свярдлоўскай вобласці Яўгена Куйвашава і дэлегацыі Беларусі, які адбыўся на выставе «Інапром-2015», паведамляецца на сайце пасольства Беларусі ў Расіі.

«Гэта ўнікальны выпадак, калі такі складаны праект цалкам рэалізаваны ўсяго за адзін год. Завод ужо выпусціў пробную партыю прадукцыі. І сёння мы рыхтуемся да ўрачыстага адкрыцця вытворчасці. Яно запланавана на 23 ліпеня», - адзначыў Ігар Чарнагалоў. Ён падзякаваў кіраўніцтву Беларусі за садзейнічанне ў рэалізацыі праекта і выказаў гатоўнасць забяспечыць усе будоўлі краіны якаснай гідраізаляцыяй.

Дамоўленасці аб будаўніцтве завода гідраізаляцыйных матэрыялаў Пенетрон ў Беларусі былі дасягнутыя год таму на выставе «Інапром-2014». Магутнасць прадпрыемства, якое пабудавана ў ваколіцах Гомеля, складае 10 тыс. тон гатовай прадукцыі ў год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?