Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы дастаўлены ў бальніцу, бо зламаў шыйны пазванок у выніку падзення, аднак яго жыццю нічога не пагражае, паведаміў яго прэс-сакратар Джым Макграта.

«Яго стан стабільны, ён у парадку, аднак яму прыйдзецца насіць шыйны карсэт», - напісаў Макграта ў твітары.

Як паведамляе Сі-эн-эн, Буш зваліўся ў сераду раніцай ва ўласным доме ў горадзе Кенебанкпорт, штат Мэн, і цяпер праходзіць лячэнне ў бальніцы Портленда.

«Мы не думаем, што ён застанецца ў бальніцы надоўга», — сказаў Макграта.

91-гадовы Джордж Буш-старэйшы, які ўзначальваў Злучаныя Штаты з 1989 па 1993 гады, з'яўляецца ўдзельнікам Другой сусветнай вайны і самым пажылым з былых прэзідэнтаў ЗША, якія цяпер жывуць (Картэр, Буш-малодшы, Клінтан). Ён даўно перасоўваецца ў інвалідным вазку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?