Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка унёс на разгляд у Вярхоўную раду новы праект паправак у канстытуцыю, якія тычацца статусу Данецкай і Луганскай абласцей.

Дапрацаваны варыянт дакумента апублікаваны на сайце парламента. Яго галоўным адрозненнем ад арыгінальнага законапраекта, унесенага на разгляд 1 ліпеня, заключаецца ў тым, што палажэнне аб асаблівым статусе Данбаса з пераходных артыкулаў законапраекта аб папраўках у канстытуцыю перанеслі непасрэдна ў тэкст асноўнага закона краіны.

Рашэнне змяніць тэкст прапанаваных паправак было прынята пасля візіту ва Украіну памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыі Нуланд. Акрамя таго, члены канстытуцыйнай рады прызналі, што міжнародная супольнасць патрабуе прыняць дакумент, каб забяспечыць выкананне мінскіх мірных пагадненняў.

Чакаецца, што ўжо 16 ліпеня Вярхоўная рада разгледзіць пытанне аб перадачы новага праекта паправак у канстытуцыю на разгляд канстытуцыйнага суда. Калі той не знойдзе ў папраўках супярэчнасці канстытуцыі, законапраект разгледзяць у двух чытаннях дэпутаты. Пры гэтым у першым чытанні ён павінен будзе атрымаць 226 галасоў, а ў другім — 300.

Першапачатковы варыянт дакумента сутыкнуўся з рэзкай крытыкай з боку самаабвешчаных рэспублік Данбаса, якія заявілі, што прапанаваны ўладамі Украіны варыянт дэцэнтралізацыі разыходзіцца з мірнымі дамовамі, згодна з якімі Данецкай і Луганскай абласцях павінен быць прадастаўлены асаблівы статус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?