Нядаўна сацсеткі ўзрушыла карцінка з выявай сабакі з кацянём у зубах.

Нейкім чынам яна абрасла гісторыяй: «На Данбасе гэты сабака вынес кацяня з палаючага дома, калі гаспадары яго спусцілі з ланцуга. Сабака не стаў уцякаць ад пажару, а кінуўся ў агонь і выйшаў з гэтым кацянём. Гераізм побач! Фота: Людміла Бабідорыч», — напісаў, напрыклад, сайт ўкраінскага тэлеканала ICTV.

Аднак, як аказалася, гэты сабака ўжо два гады «гуляе» ў сеціве. У розных версіях ён то ратуе кацяня на пажары, то клапоціцца пра яго разам з іншымі шчанюкамі.

Сапраўдная гісторыя гэтага фота была апублікавана на форуме «Нямецкія аўчаркі Малдовы»: «Ганс вельмі не абыякавы да маленькіх кацянят. Была ў нас такая котка, Муська, і вось, нарадзіла яна кацянят і кінула… сядзіць дома на канапе і пофіг ёй што на вуліцы пад дошкамі ў яе трое галодных і замерзлых кацянят…. А бедны Ганс, ён не супакоіўся пакуль нарэшце не выкапаў іх адтуль… Прыцягнуў, а што рабіць далей з імі — не ведае… Яны пішчаць, торкаюцца ў няго… Ён і так, і сяк… А потым зразумеў, відаць, што есці яны хочуць, ну і — склаў іх усіх у сваю міску з недаедзенай кашай. Бедныя кацяняты! Выцягнулі мы іх з яго кашы, вымылі і да мамкі аднеслі… А Ганс так і сачыў, каб Муська нікуды не сыходзіла… сядзіць каля канапы і глядзіць. Ледзь тая зварухнецца — рыкае… Ну куды ёй падзецца, прыйшлося выкормліваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?