Вучняў Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча, якія сфатаграфаваліся ў майках з «Пагоняй», не адлічылі. Пра гэта TUT.BY паведаміў дырэктар навучальнай установы Аляксандр Калько.

З чатырох удзельнікаў скандальнай фотасесіі трое на дадзены момант знаходзяцца ў вучылішчы, адзін, які выклаў фатаграфію ў інтэрнэт, з'ехаў дадому. Пра гэта TUT.BY паведаміў адзін з хлопцаў, які адлюстраваны на здымку. Па словах суразмоўцы, пакуль ніякіх санкцый да іх з боку адміністрацыі не было.

«Аднакурснікі нас падтрымліваюць. Тут мы адно цэлае», — паведаміў кадэт.

Дырэктар Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча Аляксандр Калько абверг чуткі аб тым, што адзін з кадэтаў ўжо адлічаны за гэтую фатаграфію.

«Разумееце, на пустым месцы зрабілі сенсацыю. За што іх адлічваць? Тут толькі адно парушэнне — у нас забаронена змешваць грамадзянскую форму адзення з нашай», — адзначыў суразмоўца, дадаўшы, што гэта не з'яўляецца падставай для прыняцця мер дысцыплінарных мер да тых, хто правініўся.

Аляксандр Сцяпанавіч растлумачыў, што бацькі кадэта, які выклаў фота ў інтэрнэт, прынялі рашэнне забраць сына ў выходныя дадому.

«Яны будуць прымаць рашэнне (пераводзіць сына з вучыліша ў іншую навучальную ўстанову ці не). У нас няма адлічэння», — адзначыў дырэктар.

Аляксандр Калько таксама падкрэсліў, што ні на яго асабіста, ні на кадэтаў не аказваецца якога-небудзь ціску.

«Тут няма ніякай палітыкі», — паведаміў суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?