У Брэсце будуць судзіць Андрэя Кавальчука, Глеба Грынберга, Мікалая Хатынюка і Дзмітрыя Абрамука, якія мелі намер узяць удзел 10 кастрычніка ў «шэсці нацыянальнага сцяга» ў Мінску. 

Як паведаміў Кавальчук, 10 кастрычніка прыблізна ў 11.00 аўтамабіль «Рэно», у якім яны ехалі, на выездзе з Брэста спынілі супрацоўнікі ДАІ. «Яны заявілі, што я падобны на чалавека, на якога ў іх ёсць арыенціроўка на вышук. Людзі ў цывільным абшукалі «Рэно» і нас. Потым даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста, — сказаў Кавальчук. — У міліцыі на нас склалі адміністрацыйныя пратаколы за тое, што мы нібыта нецэнзурна лаяліся, і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання».

12 кастрычніка маладых людзей з ізалятара даставілі ў суд Маскоўскага раёна Брэста.

«У судзе мы віны не прызналі. Было прынятае рашэнне перанесці судовае пасяджэнне на 21 кастрычніка і выклікаць сведак: супрацоўнікаў праваахоўных органаў, — паведаміў Кавальчук. — Затым нас адпусцілі. Мы лічым, што былі затрыманыя незаконна, і будзем даказваць гэта ў судзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?