Адна з самых вядомых сямейных пар на расійскай эстрадзе — Уладзімір Праснякоў і беларуска Наталля Падольская, у якіх нядаўна нарадзіўся сын, праспявалі пра тое, як ім цяжка жыць адно без аднаго. Артысты зняліся ў сумным кліпе пра няшчаснае каханне.

У асабістым жыцці Уладзіміра Праснякова і Наталлі Падольскай ўсё так добра, што іх пацягнула на трагедыі ў творчасці, пішуць ДНИ.ру.

Трагічны кліп на песню «Я ўсё памятаю», якая апавядае пра раман, які сумна скончыўся, нядаўна ўбачыла шырокая публіка.

Ніякіх усмешак і радасці, толькі слёзы і сколатыя шыпамі руж рукі Праснякова. Цяпер у дзяўчат з'явілася яшчэ адна песня, пад якую можна плакаць пасля растання з каханым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0