У Мінску на дзіцячай пляцоўцы бетонная арка ўпала на дзвюх школьніц, паведамілі ў МНС. Гэта здарылася ў Маскоўскім раёне на вуліцы Касманаўтаў, 24 кастрычніка, у 17.54. У выніку падзення бетоннай аркі з металічнай лесвіцай на дзіцячай гульнявой пляцоўцы былі траўмаваныя дзве дзяўчынкі 2006 года нараджэння. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Дзеці дастаўленыя ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?