Дэпартамент статыстыкі Літвы ў трэцім квартале гэтага года зафіксаваў рост сярэдняга заробку прыкладна на 3%, а за год — больш за 5%.

Сярэдні месячны заробак у Літве ў трэцім квартале 2015 складаў 735,1 еўра (14,1 млн беларускіх рублёў), у дзяржаўным сектары — 755,3 еўра, у прыватным — 724,7 еўра без уліку выплаты падаткаў, паведамляе Дэпартамент статыстыкі Літвы.

У параўнанні з другім кварталам 2015 года, сярэдні заробак вырас на 3% да ўплаты падаткаў: у дзяржаўным сектары — 2,1%, у прыватным — 3,5%.

Сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў склаў 569,0 еўра (па сённяшнім курсе — 10,9 млн беларускіх), і, у параўнанні з другім кварталам, узрос на 2,7%: у дзяржаўным сектары — 583,6 еўра (11,2 млн беларускіх ), або на 1,9% больш, у прыватным — 561,5 еўра, або на 3,2% больш.

Па звестках Дэпартамента статыстыкі, рост зарплаты ў трэцім квартале 2015 па параўнанні з другім кварталам, абумовіла большая колькасць працоўных гадзін, сезоннасць, павышэнне з 1 ліпеня заробку работнікам культуры і мастацтва, і павышэнне мінімальнага заробку (да 325 еўра), а таксама іншыя прычыны.

Эканаміст банка Nordea Жыгімантас Маўрыцас адразу пасля абвяшчэння вынікаў у сваім профілі ў сацыяльнай сетцы напісаў, што гэта яшчэ не канец.

«Вагі схіліліся ў бок працуючых, і, калі ўлічваць дэмаграфічныя выклікі, наўрад ці ў бліжэйшы час схіляцца назад у бок працадаўцаў», — адзначыў ён.

Чытаць таксама: Сярэдні заробак у Беларусі падае трэці месяц запар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?