РУП «Белтэлекам» з 1 снежня павышае кошт нізкахуткасных тарыфных планаў byfly.

Так, кошт нізкахуткасных тарыфных планаў byfly «Дамасед», «Дамасед Класік», «Дамасед плюс», «Дамасед старт», а таксама некаторых пакетаў паслуг павялічваецца ў межах ад 5% да 10,3%.

Пры гэтым вырасце хуткасць на некаторых высакахуткасных тарыфах. Так, на тарыфным плане «Рэкорд 10» зніжаецца кошт пры захаванні заяўленай раней хуткасці прыёму / перадачы да 10/5 Мбіт/с, на тарыфным плане «Рэкорд 15» павялічваецца хуткасць да 25 Мбіт/с без змены кошту (новая назва тарыфнага плану - «Рэкорд 25»). На тарыфным плане «Рэкорд 20» хуткасць павялічваецца да 50 Мбіт/с без змены кошту (новая назва — «Рэкорд 50 new»).

«Такім чынам, у вышэйпералічаных тарыфных планах кошт 1 Мбіт зніжаецца ад 10% да 60%», - адзначылі спецыялісты. «Рэкорд 100» застаецца без зменаў.

Тарыфныя планы «Рэкорд 5», «Рэкорд 50», «Сацыяльны анлім», «Сацыяльны анлім 2», «Сацыяльны» пераводзяцца ў архіў. Для асобных катэгорый сацыяльна неабароненых грамадзян ўводзяцца новыя тарыфныя прапановы «Сацыяльны анлім 3» і «Сацыяльны анлім 10» па максімальна нізкіх коштах.

Усе ўмовы дзеючых акцыйных прапаноў застаюцца нязменнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?