У цэнтры Кёльна невядомыя ўзброеныя людзі напалі на некалькіх выхадцаў з Пакістана і Сірыі, паведамляе Neuepresse ў панядзелак, 11 студзеня.

Напад адбыўся ў ноч на 11 студзеня. Двое чалавек былі шпіталізаваны, яшчэ адзін атрымаў лёгкія раненні. Паліцыянты заняліся расследаваннем нападу. Па папярэдніх дадзеных, на мужчын напала група з 20 чалавек.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць, ці звязаны інцыдэнт з нападамі, якія адбыліся ў Германіі напярэдадні Новага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?