Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

21 студзеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і франтальны раздзел. Чакаецца воблачнае, ноччу з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах краіны пройдзе снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -6..- 12°С, пры праясненнях да -17°С; максімальная днём ад -4 ° С па паўднёвым захадзе да -11°С па поўначы краіны.

У наступныя двое сутак, 22—23 студзеня, надвор'е ў Беларусі абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы. Чакаецца ўзмацненне маразоў.

22 студзеня воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -11..- 17°С, пры праясненнях -18..- 23°С; максімальная днём -6..- 12°С, па ўсходзе месцамі да -14°С.

23 студзеня воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -13..- 20°С, пры праясненнях -21..- 26°С, па паўднёвым захадзе -9..- 12°С; максімальная днём -6..- 13°С, па ўсходзе -14..- 17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?