Некалькі дзясяткаў будаўнікоў з камерцыйнай кампаніі «Фарт-плюс» пікетавалі будынка сталічнага выканкама. Цягам дзесяці гадоў яны будавалі, паводле дзяржаўнай дамовы, гандлёвы комплекс «Імпульс», дзе мусілі зараз атрымаць і гандлёвыя месцы, але апынуліся ля разбітага карыта. Кажа супрацоўніца кампаніі Ірына:

— Калі комплекс пабудавалі цалкам, яны вырашылі спыніць інвестдамову і выкінуць нас з гэтага праекта. І мы з 2013 года судзімся. Прайшлі ўсе суды. Цяпер закончыўся працэс у Вярхоўным судзе — тэатр «Маскі-шоу», суд прыняў рашэнне скасаваць дамову. Нахабна людзей выкідваюць на вуліцу. Дзяржаўны захоп будынка. Мы, 160 чалавек, засталіся ні з чым. Як гэтай уладзе можна верыць і што гэта за ўлада? — абураецца Ірына. 

Лісты пратэсту з подпісамі супрацоўнікаў «Фарт-плюс» перадалі мінскім уладам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?