Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цеголка абверг паведамленні шэрагу ўкраінскіх СМІ пра магчымую адстаўку губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі.

«Прэзідэнт (Пятро Парашэнка) правёў тэлефонную размову з Міхаілам Саакашвілі адносна перспектыўных праектаў развіцця Адэскай вобласці. Усе паведамленні аб адстаўцы кіраўніка Адэскай аблдзяржадміністрацыі не адпавядаюць рэчаіснасці», - напісаў Цеголка на сваёй старонцы ў Facebook.

У панядзелак выданне Odessit.ua са спасылкай на сваю крыніцу ў адміністрацыі паведаміла, што нібыта указ аб звальненні Саакашвілі «падпісаны прэзідэнтам з «адкрытай датай». Выданне патлумачыла гэта тым, што нібыта ў офісе Парашэнкі «яшчэ не вызначыліся» з кандыдатурай новага кіраўніка Адэскай абладміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?