Сёлета конкурс праводзіцца па трох намінацыях. У традыцыйнай намінацыі «Спяваная паэзія» выканаўцы могуць падаць сваю песню, напісаную на верш сучаснага паэта. У намінацыі «Беларускі кавер» прымаюцца інтэпрэтацыі вядомых беларускіх хітоў. А ў зусім новай катэгорыі - «Замежны пераклад» могуць удзельнічаць вядомыя замежныя хіты. Галоўная ўмова для ўсіх трох намінацый — беларуская мова выканання.

«Мы прапануем ў тры спосабы паказаць хараство нашай мовы — праз сучасную беларускую паэзію, праз музыку беларускіх выканаўцаў і праз замежныя пераклады. Тыя, у каго атрымаецца найбольш гарманічна спалучыць музыку і слова, па-новаму адкрыць ужо вядомыя песні, атрымаюць у якасці прызу грошы на запіс уласнай песні/самотніка/кліпа. Агульны прызавы фонд конкурсу сёлета складзе 1500 еўра», — заснавальнікі конкурсу «Заспявай.BY» Павел Бераговіч і Сяргей Будкін.

У параўнанні з мінулым сезонам узроставы цэнз удзельнікаў вырашана падвысіць — з 27 да 33 год. Таксама заяўляецца, што перавага ў прыёме заяваў будзе аддаваць найперш тым музыкам, якія не маюць афіцыйна выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў. Заяву можна падаць на электронны адрас конкурсу konkurs. [email protected] да 1 траўня 2016 году ўключна. Падвядзенне вынікаў пройдзе ў два этапы. Спачатку журы, куды ўвойдуць беларускія музыкі, паэты, перакладчыкі, сфармуюць шорт-ліст па кожнай з намінацыяў. Названыя выканаўцы возьмуць удзел у летніх канцэртах конкурсу «Заспявай 3.0», якія пройдуць пры падтрымцы вядомых беларускіх выканаўцаў, па выніку якіх і будзе названы пераможца.

Падрабязьней з правіламі падачы і ўмовамі правядзення конкурс можна пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы на Tuzin.fm, а таксама ў суполках у сацыяльных сетках у Facebook і ЎКантакце.

***

Конкурс «Заспявай.BY» быў заснаваны ў 2014 дабрачынным фондам «Вяртанне» і музычным парталам Tuzin.fm. Яго мэта — заахвоціць маладых выканаўцаў звяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?