Перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, магчымыя ноччу і раніцай 19 сакавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

«З 2.00 да 7.00 19 сакавіка магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу, пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, падлучаных да цэнтра», — гаворыцца ў паведамленні.

Перабоі могуць адбыцца ў сувязі з правядзеннем у паказаны час тэхналагічных работ па абнаўленні праграмнага забеспячэння сеткавага абсталявання прадпрыемства.

У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры карыстальнікам прынеслі прабачэнні за магчымыя нязручнасці.

У цяперашні час карыстальнікамі паслуг цэнтра з'яўляюцца больш за 10 беларускіх банкаў, у тым ліку Беларусбанк, БПС-Сбербанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?