Група маладых людзей у Краснадары (РФ) спаліла кнігі амерыканскага пісьменніка Генры Мілера, аўтара скандальных раманаў «Тропік Рака», «Чорная вясна» і «Сексус», у ноч на 14 сакавіка.

Прычым выканаўцы самі параздзяваліся да пояса і ў такім выглядзе вадзілі вакол вогнішча карагоды.

У прэс-рэлізе, які арганізатары распаўсюдзілі пасля правядзення акцыі, яны тлумачаць, што спальванне кніг Мілера было пратэстам супраць амаральных заходніх каштоўнасцяў.

«Замест спальвання пудзіла рускай жанчыны-зімы славяне павінны паліць скрыжалі Садому. Творы Генры Мілера - архетып гнілога заходняга свету з яго панаваннем распусты і заняпадам сямейных каштоўнасцяў. Рускі свет адзначае свята вясны, але ці трэба нам красаванне вясёлкавай Еўропы з яе генітальнымі падснежнікамі і распятымі на крыжы ружамі? Лепш ядзерная зіма, чым чорная вясна», - адзначаецца ў паведамленні.

Арганізатары акцыі сцвярджаюць, што спаленыя кнігі былі канфіскаваныя з фондаў бібліятэк Краснадара. Яны адзначылі, што твораў Генры Мілера там апынулася нямнога, што «сведчыць аб маральным здароўі і грамадскай свядомасці горада».

Генры Мілер - амерыканскі пісьменнік і мастак. Ён з'яўляецца аўтарам скандальных для свайго часу інтэлектуальна-эратычных раманаў пра свет пасля Першай сусветнай і пра лёс пісьменніка ў гэтым свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?