Суд Цэнтральнага раёна Мінска 15 сакавіка накіраваў на дарасследаванне справу палітолага Уладзіміра Мацкевіча, якога судзілі нібыта за ўдзел у акцыі ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў 15 лютага ў сталіцы. 

Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё.

Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё.

«Суд ужо скончыўся. Ён завяршыўся вельмі смешным рашэннем суддзі, — сказаў ён. — Замест таго каб спыніць справу з-за адсутнасці доказаў або проста апраўдаць мяне, яна вынесла рашэнне накіраваць справу назад у міліцыю на дарасследаванне».

Мацкевіч адзначыў, што паказаў у судзе выкарыстаныя квіткі на самалёт і штамп у пашпарце, якія пацвярджаюць, што 15 лютага ён знаходзіўся ў Варшаве. Аднак супрацоўнікі АМАПа, якія выступалі сведкамі ў судзе, сцвярджалі, што бачылі Мацкевіча на акцыі.

Мацкевіч вывеў ахоўнікаў парадку на чыстую ваду. Фота Еўрарадыё.

Мацкевіч вывеў ахоўнікаў парадку на чыстую ваду. Фота Еўрарадыё.

«Цяпер у міліцыі ёсць магчымасць звярнуцца ў Дзяржпагранкамітэт Беларусі па пацвярджэнне таго, што мяне не было ў гэты дзень у краіне. Штампа ў пашпарце аказалася для гэтага недастаткова», — сказаў Мацкевіч.

Паводле яго слоў, адвакатка растлумачыла яму, што такое рашэнне суддзя прыняла, хутчэй за ўсё, з-за таго, што не прадугледжаная працэдура яго абскарджання. Пры гэтым Мацкевіч падкрэсліў, што мае намер скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў АМАП, якія ілжыва сведчылі ў судзе.

Тэст на Дзень Канстытуцыі: знайдзі філосафа Мацкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?